Беларускія народныя гульні, развіваючыя фізічныя здольнасці дзяцей

04.10.2024

Гульня – асноуная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.
Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Беларускія народныя гульні шырока выкарыстоўваюцца у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: на занятках, на святах, ранішніках. Яны садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю дзіцяці ў працэсе выкарыстання народных педагагічных традыцый і сучасных падыходаў да выхавання і аздараўлення дзяцей.
Картатэку беларускіх народных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзроста вы знойдзіце на сайце нашай установы дашкольнага выхавання.

Першая малодшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Заiнька", "Прэла-гарэла", "Маша", "Лясь-лясь, уцякай" и др.

Другая малодшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Грушка", "Вожык i мышы", "Надзейка", "Адгадай, чый галасок" и др.

Сярэдняя група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Птушкi ляцяць", "Мак", "Сонейка", "Шэры кот", "Браднiк", "Вартаўнiк", "Хворы верабей", "Мароз", "Вузельчык", "Агароднiк", "Што робiш?", "У хованкi", "Млын", "Дзядуля-ражок", "Свабоднае месца", "Сляпы музыкант", "Чараўнiк", "Схавай рукi!", "Нос, нос, нос, лоб" и др.

Старэйшая група:
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ: "Замарожаныя", "Блiн гарыць", "Лыка", "Пераскоч гару", "Каза", "Браднiк", "Iванка", "У зайца", "Садзi лянок", "Мянькi", "Рэдзька", "Вядзьмар", "Кулюкушкi", "Шавец", "Падсякалка", "Мяч у домiку", "У фарбы", "У млын", "Пляцень", "Змяя", "Гарачае месца", "Штандар, стой!", "Гусi-лебедзi i воўк", "Церамок" и др.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ.

Гульня-спаборніцтва «ЧЫЙ КРУГ, КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».


Узрост: сярэднi, старэйшы.

Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках, хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: 3—4 снапы.

Апісанне гульні.
Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.

Гульня «ЛЯНОК».

Узрост: старэйшы.

Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: хустка для бабулі.

Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія ста­новяцца ў круг і пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:
— Старым бабулькам — воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам — белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі,
Малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалёк!

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

 

Гульня «КОШКА I МЫШ­КА».

Узрост: сярэднi, старэйшы.

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі

Апісанне гульні.
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

 

Гульня «АГАРОДНІК».

Узрост: сярэднi,старэйшы.

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.

Абсталяванне: не патрабуецца.

Апісанне гульні.
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
—Хто там?
—Агароднік!
—Чаго прыйшоў?
—Рэпу ўзяць!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе не падыдзе,
Усялякі за віхор возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

 

Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”.

Узрост: сярэднi, старэйшы.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.
Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад пен, кыш пад печ...
Потым певень пытае:
—А колькі вас ёсць?
—Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—На чым сядзіш?
—На ганачку.
—За што трымаешся?
—За клямачку.
—А што гэта збоку?
—Бочка.
—А што ў бочцы?
—Мёд.
—А каму есці?
—Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

 

Гульня «КАЛЯДА».

Узрост: сярэднi, старэйшы.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.

Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.
Старэйшы прамаўляе:
Ехала Каляда з Полацка
У маляваным вазочку,
На вароненькім канёчку,
Заехала Каляда...
Старэйшы называе імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя” падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць адгадваць. А Каляда гаворыць: "Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!" Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.