Вывучаем беларускую мову разам!

Часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту "Буся" (Чытанка-маляванка)

03.01.2024

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - БУСЯ (veselka.by)

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - (veselka.by)

     Пра гэта даўно марылі і многія мамы тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх яны нярэдка ласкава называюць сваімі буськамі, альбо бусяняткамі, і спяшаюцца даць ім сваю пяшчотную “буську”. На самых розных кніжных выставах даводзілася чуць ад мам, каб пісьменнікі як мага больш твораў пісалі на роднай мове для дашкалят. Яны толькі пачынаюць адкрываць для сябе наш непаўторны край, і кожны з іх – ужо маленькі грамадзянін нашай мілай Беларусі. Аднойчы ім давядзецца адчыняць патаемныя дзверцы ў будучы дзень нашай краіны сваім залатым ключыкам.

    І вось задумалася “Вясёлка”: а і сапраўды, ці не стварыць ёй свайго дзівоснага спадарожніка – часопіс для самых маленькіх беларусаў? Задумалася і стварыла! І назву не давялося доўга прыдумваць. Вядома, – “Буся”! У гэтым назове – пажаданні многіх мам. Калі выйшаў “пілотны” нумар “Бусі”, галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі паказаў яго адной маленькай дзяўчынцы, якая адразу ў захапленні, з радасцю прыціснула чытанку-маляванку да грудзей, маўляў, вось ён – мой часопіс! А старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Андрэеўна Ермакова, бласлаўляючы новае выданне, напісала: “Усе жанчыны Беларусі рады вітаць нараджэнне новага дзіцяці – часопіса “Буся” для самых маленькіх грамадзян нашай краіны, для выхаванцаў дзіцячых садкоў. Мы, мамы, усцешаны, што пісьменнікі, мастакі, кампазітары гатовы сваімі творамі выхоўваць юную змену. Няхай жа новае выданне прыйдзе ў кожную сям’ю, дзе ёсць дзеці…”!

свернуть
21 декабря, среда

ЯК ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

подробнее...